Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
ліпень
Пн Аў Ср Чц Пт Сб Нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30 31        
2024 год
Усе дні
14 ліпеня ў гісторыі
Кампаніла сабору Сьвятого Марка
Кампаніла сабору Сьвятого Марка

14 ліпеня: Дзень узяцьця Бастыліі

  • 1099 — удзельнікі I крыжовага паходу ўзялі штурмам Ерусалім
  • 1580 — каля Дарагабужу (Смаленшчына) на рацэ Ведрашы адбылася бітва паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Маскоўскае дзяржавы
  • 1708Вялікая Паўночная вайна: каля Галоўчына адбылася бітва паміж расейскімі і швэдзкімі войскамі, якая скончылася ўпэўненай перамогай апошніх
  • 1789францускія паўстанцы ўзялі Бастылію
  • 1867 — швэдзкі навуковец Альфрэд Нобэль упершыню прадэманстраваў уласьцівасьці дынаміту
  • 1902 — абвалілася Кампаніла сабору Сьвятого Марка (на выяве), сымбаль Вэнэцыі
  • 1913 — у Вільні ўтварылася Беларускае выдавецкае таварыства
  • 1918 — у Маскве прайшло першае публічнае паседжаньне Беларускага навуковага таварыства
  • 1969 — паміж Сальвадорам і Гандурасам выбухнула Футбольная вайна