Перайсці да зместу

Партал:Тэхніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Запрашаем на партал
«Тэхніка»
Навічкам · Супольнасць · Парталы · Узнагароды · Праекты · Запыты · Ацэньванне

Тэхніка (грэч. téchnē мастацтва, майстэрства) — сукупнасць сродкаў чалавечай дзейнасці, створаных для ажыццяўлення працэсаў вытворчасці і абслугоўвання невытворчых патрэб грамадства.

У тэхніцы матэрыялізаваныя веды і вытворчы досвед, набытыя чалавецтвам у працэсе развіцця. Тэхніка аблягчае працоўныя намаганні чалавека і павышае іх эфектыўнасць, дае магчымасць пераўтвараць прыроду. Па меры развіцця тэхніка замяняе чалавека ў выкананні тэхналагічных функцый, звязаных з фізічнай і разумовай працай. Тэхніка ўдзейнічае на прадметы працы пры стварэнні матэрыяльных і культурных даброт; выкарыстоўваецца для атрымання, перадачы і ператварэння энергіі; даследавання законаў развіцця прыроды і грамадства; перамяшчэння і сувязі; збору, зберагання і перадачы інфармацыі; кіравання грамадствам; бытавога абслугоўвання; вядзення вайны і забеспячэння абароны.

правіць Абраны артыкул
BMW 1800 TI / SA
BMW 1800 TI / SA

BMW Neue Klasse (бел.: BMW Новы клас) — сямейства аўтамабіляў BMW, якое аб’ядноўвае мадэлі 1500 (Е115), 1600 (E116), 1800 (Е118), 2000 (Е121), 2000C/CA/CS (E120).

З 1962 па 1972 год у агульнай колькасці было зроблена 329 626 аўтамабіляў сямейства. З 1972 года топавыя чатырохдзверныя седаны Neue Klasse былі заменены буйнейшай і больш прэстыжнай пятай серыяй BMW E12. А топавыя мадэлі купэ — 2000С і 2000CS у 1969 годзе саступілі месца шасціцыліндравым мадэлям пачынаючы з 2800CS. «Новы клас» захаваў кампанію BMW ад фінансавага спусташэння і стаў адпраўной кропкай для многіх пазнейшых серый BMW (далей…).

правіць Ці ведаеце вы, што…
правіць Абраная выява


Цвёрды дыск, пашкоджаны ад таго, што счытвальная галоўка ў рабочым рэжыме дакраналася да паверхні пласціны.

правіць Катэгорыі
правіць Чым я магу дапамагчы